Мар'інагорскі цэнтр развіцця дзіцяці прызнаны лепшым на Міншчыне
10.03.2010 15:58
—
Новости Общества
За аптымальныя ўмовы выхавання ўстанова ўжо атрымоўвала перамогу у 2008 годзе.
Педагагічныя набыткі мясцовых выхавацеляў пераймаюць у іншых раёнах. Галоўнае – максімальная падрыхтоўка малых да школы. Так, у цэнтры створана група ранняга чытання, з дзецьмі працуюць псіхолагі і лагапеды. Для творчай рэалізацыі працуюць 11 гурткоў.
Не забываюцца тут і на здароўе «дашкалят». Прычым, да гэтай справы прыцягваюць бацькоў. Асабліва папулярная праграма «Вучуся плаваць з мамай». Нядзіўна, што аддаць сваё дзіця ў такі сад мараць многія.