Беларускі шпіён у польскіх спецслужбах

Источник материала:  
10.03.2010 14:00 — Новости Общества
Адзін з супрацоўнікаў польскага Агенцтва ўнутранай бяспекі (скарочана – ABW, служба, якая займаецца ўнутранай бяспекай, сярод іншага контрвыведкай і змаганнем з тэрарызмам, аховай канстытуцыйнага ладу Польшчы) супрацоўнічаў з беларускай выведкай.

Пра справу піша сёння польская Gazeta Wyborcza. Паводле газеты, гэтая інфармацыя з,явілася ў штогадовай справаздачы ABW, якая трапіла ўчора ў парламенцкую камісію ў справе спецслужбаў.

“У справаздачы гаворыцца, што ў Беластоку адбываецца працэс у справе былога супрацоўніка ABW, які працаваў дзеля выведкі іншай дзяржавы і быў затрыманы ў лютым 2008 году. Імя гэтага чалавека ў рапарце не падаецца. Ёсць за тое прозвішча - Вольга Семянюк, гэта грамадзянка Беларусі, якая мелася быць сувязной у Польшчы і цяпер абвешчаная ў вышук ”, - піша Gazeta Wyborcza.

Штодзённік высветліў, што гаворка вядзецца пра Робэрта Р., які да моманту затрыманьня працаваў у беластоцкім аддзеле ABW, а працэс над ім паводле артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу Польшчы (шпіёнства) засакрэчаны.

Паводле газэты, спадарыня Семянюк цягам некалькіх гадоў мела ў Беластоку фірму, але пасля арышту Робэрта Р. знікла.

Журналісты знайшлі яе ў зусім нечаканым месцы - на аўстрыйскай інтэрнэт-старонцы знаёмстваў у рубрыцы "Russische Frauen", дзе тая шукае “мужчыну да 60 гадоў”.

ABW адмаўляецца падаваць болей інфармацыі пра “беларускага шпіёна”.

←В Беларуси завершается разработка проекта плана по либерализации экономики в 2010 году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика