У сценах Дрыбінскай сярэдняй школы прайшоў доўгачаканы “Вучань года”
Сёлета для ўдзелу ў мерапрыемстве было адабрана шэсць лепшых вучняў. У першым этапе конкурсу ўдзельнікі мусілі прадставіцца, расказаць пра свае інтарэсы і планы на будучыню. Можна адзначыць, што кожнае прадстаўленне было арыгінальным і непадобным да іншага.
Усе канкурсанты вельмі хваляваліся, але пераадолець хваляванне ім дапамагалі аднакласнікі-заўзятары. Наступным этапам быў конкурс красамоўства. Трэба было як можна прыгажэй адказаць на прапанаваную тэмы. Напрыклад, “Школа ў маіх вачах”, “Мой любімы настаўнік”, “Чалавек, які з’яўляецца для мяне прыкладам”, “Што я магу зрабіць для сваёй краіны” і г.д. Гэта пытанні, над якімі трэба было не мала падумаць, але ўдзельнікі паспяхова справіліся.
Затым быў конкурс, дзе трэба было ўспомніць пройдзены курс школы. І з гэтым таксама не было ніякіх праблемаў. На большасць пытанняў былі дадзены правільныя адказы. Апошнім завяршальным конкурсам было дамашняе заданне. Тут, канешне, у кожнага было сваё прадстаўленне. Некаторыя паказалі сябе як выдатных паэтаў, другія – добрых спевакоў, трэція – майстроў. Але, на жаль, трэба было выбіраць аднаго школьніка, які атрымае тытул “Вучня года”.
Па выніках конкурсу, лепшым быў прызнаны вучань 10 ”А” класа Антон Старасцін. Астатнія ж таксама ўзнагароджаныя, але ў іншых намінацыях. Дырэктарка школы Л.В. Тарасенка заахвоціла вучняў дыпломамі і падарункамі. А ў канцы мерапрыемства кожны выказаў сваё меркаванне пра правядзенне такіх конкурсаў. Усе былі задаволеныя і ніхто не збіраецца спыняцца на дасягнутым, а ўсё далей і далей удзельнічаць ды перамагаць.