У Санкт-Пецярбургу знікла беларуская тэлежурналістка Святлана Балашова

Источник материала:  
09.03.2010 22:34 — Новости Общества

Як паведамляюць газеты «Аргументы и факты — Петербург» і «Комсомольская правда — Петербург», 51-гадовая журналістка 1 сакавіка выйшла з гасцініцы «Неўскі, 72», і з таго часу яе ніхто не бачыў.

Генеральнае консульства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу падало заяву ў праваахоўныя органы Цэнтральнага раёна горада аб знікненні Балашовай.

«Журналістка прыехала ў Пецярбург са здымачнай групай з Беларусі, — паведамілі «КП-Петербург» работнікі гасцініцы. — Паводзілі сябе нармальна, нічога дзіўнага мы не заўважылі. Куды пайшла жанчына, ніхто не пытаўся. А праз пару дзён запанікавалі».

«Дагэтуль месцазнаходжанне журналісткі невядомае, — заявілі ў праваахоўных органах Цэнтральнага раёна Санкт-Пецярбурга. — Да нас звярнуўся віцэ-консул Рэспублікі Беларусь у паўночнай сталіцы. Цяпер па заяве праводзіцца праверка».

З кастрычніка 2008 года па верасень 2009-га Балашова працавала прэс-аташэ Беларускай федэрацыі гандбола,

куды прыйшла па запрашэнні яе цяперашняга старшыні, былога спікера Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Канаплёва. Журналістка вырашыла не працягваць кантракт і вярнуцца ў тэлевізійную сферу, адкуль, як прызналася яна мінулай восенню, ёй паступіла цікавая прапанова, звязаная з працай у Санкт-Пецярбургу.

Беларускі мабільны нумар Балашовай цяпер не адказвае.

←Реклама на белорусском ТВ может стать короче и тише

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика