Прынц Чарльз наведае Белавескую пушчу

Источник материала:  
Прынц Чарльз наведае Белавескую пушчуЯго каралеўская высокасьць Чарльз, прынц Уэльскі, разам з жонкай Камілай, герцагіняй Карнуольскай, маюць намер на наступным тыдні наведаць Белавескую пушчу — рэліктавы першабытны лес на мяжы Польшчы і Беларусі.Пра гэта паведамляе Agence France-Presse.
Агенцтва цытуе адну з прадстаўніц кіраўніцтва сумежнага зь Беларусьсю Падляскага ваяводзтва Польшчы Ёлянту Гадэк.

Паводле яе слоў, прынц Чарльз і яго жонка выказалі жаданьне ўбачыць “белавескіх зуброў у іх унікальным прыродным асяродзьдзі”. Яны даўно чулі пра гэты ўнікальны першабытны лес, які ў дагістарычныя часы распасьціраўся на ўсю Эўропу, а цяпер захаваўся толькі на беларуска-польскай мяжы, у белавескім рэгіёне. Тут жыве і самая вялікая ў сьвеце папуляцыя зуброў (каля 450 з польскага боку і 350 — зь беларускага). Яны — радня амэрыканскім бізонам і знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня.

Прадстаўнікі каралеўскай дынастыі таксама маюць наведаць і невялікую вёску на польска-беларускай мяжы — Крушыняны. Тут жывуць нашчадкі татараў, якія апынуліся ў гэтых мясьцінах пры канцы 17 стагодзьдзя. Прынца і яго жонку цікавіць, як адчувае сябе татарская меншасьць, карэннае мусульманскае насельніцтва ў краіне, дзе пераважаюць рымска-каталіцкія традыцыі.
←Самоуправство довело до суда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика