Лукашэнка пакуль не адказаў на запрашэнне Грыбаўскайце
09.03.2010 14:16
—
Новости Общества
Пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас пацвердзіў, што канцылярыя прэзідэнта Далі Грыбаўскайце накіравала Аляксандру Лукашэнку запрашэнне на святкаванне 20‑годдзя аднаўлення незалежнасці Літвы, што адбудзецца 11 сакавіка ў Вільні.
Аднак Лукашэнка ўсё яшчэ не даў адказ, ці збіраецца ён прысутнічаць на ўрачыстасцях. У Вільні збяруцца кіраўнікі многіх дзяржаваў нашага рэгіёна.
Эдмінас Багдонас зазначыў, што для Літвы дзень 11 сакавіка вельмі важны. «Я ганаруся тым, што было зроблена 20 гадоў таму», — зазначыў пасол.
Што датычыць выдачы генерала Усхопчыка, то дыпламат пазітыўна ацаніў вынікі супрацоўніцтва паміж генеральнымі пракуратурамі Літвы і Беларусі. «Няма самога жадання факту пакарання. Важна проста дамовіцца», — зазначыў дыпламат.