Грамадскасць і чыноўнікі абмеркавалі праблемы аховы помнікаў

Источник материала:  
09.03.2010 13:05 — Новости Общества
6 сакавіка ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Праблемы аховы і інтэрпрэтацыі помнікаў гісторыі і культуры. Узаемадзеянне грамадскасці і дзяржавы”, арганізатарамі якой выступілі кампанія “Будзьма беларусамі!”, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГК) сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі, паведамляе budzma.org. 

У пачатку пленарнага паседжання вітальныя словы ад імя міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі агучыла загадчыцца сектару аховы помнікаў Упраўлення па ахове гістарычна-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Беларусі Наталля Хвір. Вітальныя словы з пажаданнямі плённай працы ад імя кіраўніка Нацыянальнага мастацкага музея РБ Уладзіміра Пракапцова перадала намесніца дырэктара Надзея Вусава.

“З невядомых прычынаў была парушана сувязь паміж грамадствам і людзьмі, якія прымаюць рашэнні, але на сённяшні дзень Міністэрства культуры вельмі зацікаўленае ў наладжванні дыялогу паміж Міністэрствам культуры і грамадствам, — зазначыла Наталля Хвір. — Існуе ўсведамленне, што толькі сумесна, у выніку дыялогу можна штосьці захаваць. Ад грамадскіх арганізацый найперш чакаю разумення. Чыноўнікі — гэта не заўжды тоўстыя дзядзькі, якія настроеныя агрэсіўна. Мы заўжды адкрытыя для дыялогу”.

Грамадскасць і чыноўнікі абмеркавалі праблемы аховы помнікаў
Наталля Хвір

“Я ўсцешаны, што ўпершыню за паўтара году існавання кампаніі “Будзьма беларусамі!” нашу ініцыятыву прывітаў міністр культуры Беларусі”, — падкрэсліў каардынатар кампаніі Ігар Лялькоў. — БДТАПГК ёсць адной самых дынамічных частак кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Кампанія скіраваная на папулярызацыю беларускай культуры, у тым ліку гістарычна-культурных каштоўнасцяў, шляхам арганізацыі такіх імпрэзаў, як сённяшняя, а таксама круглых сталоў, праз дыскусіі па пытаннях захавання нашых старажытных помнікаў”.

Што да ўзаемадзеяння грамадскасці і дзяржавы, Ігар Лялькоў зазначыў, што некаторыя крокі зроблены. Гэтак, створана грамадская рада (камісія пры Міністэрстве культуры па пытаннях захоўвання гістарычна-культурнай спадчыны), куды ўвайшлі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, спецыялісты, эксперты. І ўсе рашэнні цяпер прымаюцца з абмеркаваннем гэтай камісіяй, што павысіла якасць гэтых рашэнняў.

Грамадскасць і чыноўнікі абмеркавалі праблемы аховы помнікаў
Антон Астаповіч

“Па вялікім рахунку, мы стаім на мяжы. За гэтай мяжой ці небыццё нашай спадчыны, ці яе захаванне і паступовае адраджэнне”, — падвёў рысу старшыня БДТАПГК Антон Астаповіч.


Фота: Зарына Кандрацьева

←Бывший замначальника 592-го военно-медицинского центра ВС Беларуси осужден на 4 года за взятки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика