ІПэшнікам зноў дазволяць наймаць на працу не толькі сваякоў?
Старшыня «Мінскага сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў» Уладзімір Карагін, які ўваходзіць у грамадскай рады пра Адміністрацыі прэзідэнта, мяркуе, што ўжо ў найбліжэйшы час будуць прынятыя змены ва ўмовах працы індывідуальных прадпрымальнікаў.
Галоўнае новаўвядзенне — прадпрымальнікам дазволяць наймаць на працу не толькі сваякоў, але і іншых грамадзян. Такое права было адабрана ў іх у пачатку 2008 года, што стала прычынай шматтысячных акцый пратэсту — дэманстранты двойчы перакрывалі рух у цэнтры Мінска, а тагачасны міністр унутраных спраў Навумаў асабіста кіраваў разгонам акцый.
Уладзімір Карагін кажа, што з такой прапановай да ўладаў звярнуліся усе бізнэс-структуры краіны, і міністр эканомікі падтрымаў ідэю. Цяпер чакаецца толькі рэзалюцыя кіраўніка дзяржавы.
Апроч таго, мяркуецца ўвядзенне падаткавых зніжак для індывідуальных прадпрымальнікаў.