Справа па выкраданні Дашкевіча прыпыненая
09.03.2010 10:16
—
Новости Общества
Спынена крымінальная справа па выкраданні 5 снежня старшыні «Маладога фронта» Змітра Дашкевіча. Тады яго напярэдадні стварэння кааліцыі «Новае пакаленне» выкралі невядомыя і вывезлі за 70 км ад Мінска.
Крымінальная справа па ч.1 арт.246 прыпыненая, паведамляецца ў адказе за подпісам старшага дазнавальніка Заводскага РУУС Мінска Жабінскага А.М.
«Комплекс аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на высвятленне асобаў, якія здзейснілі злачынства, і пошук скрадзенай маёмасці працягваецца», — тым не менш зазначаецца ў заяве.