Мілы дзень
07.03.2010 22:45
—
Новости Общества
Даследаванні аўдыторыі NN.BY паказалі, што сайт чытаюць пераважна (трохі больш за 60%) мужчыны, і маладыя. Сярэдні век чытача НН складае 28 гадоў. Тым больш і тым мацнейшых віншаванняў, зычэнняў і цалункаў атрымаюць на 8 Сакавіка нашы чытачкі-жанчыны. Хай у вас будзе вясёлы дзень, спадарыні і спадарычны!