Пенсiйны ўзрост Беларусь не змяняе

Источник материала:  

На слыху

Урад суседняй Лiтвы абвясцiў пра намер павысiць узрост выхаду на пенсiю. Чакаецца, што праз тры гады як мужчыны, так i жанчыны ў гэтай краiне змогуць скарыстаць права на заслужаны адпачынак толькi ў 65 гадоў.

Варта заўважыць, што апошнiм часам на павелiчэнне пенсiйнага ўзросту пайшла большасць постсавецкiх краiн. Дастаткова высокай застаецца "ўзроставая планка" i на Захадзе: 60 гадоў для ўсiх грамадзян Францыi, 65 гадоў — для ўсiх грамадзян Германii, Іспанii, ЗША i Канады, 60 гадоў для жанчын i 65 гадоў для мужчын у Iталii. На гэтым фоне вылучаюцца тры дзяржавы — Расiя, Украiна i Беларусь. Агульны пенсiйны ўзрост тут застаецца без змен i складае 55 гадоў для жанчын i 60 гадоў для мужчын.

Прычым таксама не сакрэт: у Беларусi, як i ў абсалютнай большасцi заходнiх i постсавецкiх краiн, абвастраецца дэмаграфiчная праблема. Яе вынiкi вiдавочныя: колькасць працуючых плацельшчыкаў пенсiйных узносаў будзе скарачацца, тады як колькасць пенсiянераў — наадварот, узрастаць. Цi не прывядзе гэта да павышэння пенсiйнага ўзросту?

— Сапраўды, дэмаграфiчная сiтуацыя складваецца няпроста, тым не менш пытанне аб змяненнi пенсiйнага ўзросту ў Беларусi сёння не разглядаецца, — заўважыла ў гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Валянцiна Каралёва. — Для захавання стабiльнасцi айчыннай пенсiйнай сiстэмы выкарыстоўваюцца iншыя шляхi: скажам, увядзенне прафесiйнага пенсiйнага страхавання — фiнансаванне датэрмiновых пенсiй за кошт дадатковых адлiчэнняў наймальнiкаў дазволiць "разгрузiць" агульны "пенсiйны фонд".

Сяргей ГРЫБ.

←Скафандры — на гвоздь?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика