74‑гадовы жодзінец за год прабег з бел‑чырвона‑белым сцягам у 23 марафонах + фота

Источник материала:  
05.03.2010 16:39 — Новости Общества

Андрэй Паўлавіч Караленка пачаў сур’ёзна займацца бегам толькі ў 64 гады. Нечакана для блізкіх у 70 ён пераадолеў дыстанцыю ў 31 кіламетр. Пры гэтым на ўсе афіцыйна арганізаваныя марафоны жодзінскі пенсіянер выходзіць выключна ў форме з бел‑чырвона‑белым сцягам.

Андрэй Караленка больш за 30 год адпрацаваў на БелАЗе інжынерам‑канструктарам, быў дэпутатам Жодзінскага гарсавета, памочнікам дэпутата Вярхоўнага Савета. Падчас пераходу Беларусі да незалежнасці пачаў размаўляць па‑беларуску, стаў сябрам руху БНФ, хадзіў на мітынгі.

Пасля выхаду на пенсію ад Андрэя Паўлавіча вялікай актыўнасці не патрабавалася. Аб падтрымцы сваёй фізічнай формы ён не думаў. Але займацца спортам прымусіла нечаканая знаходка.

Зімою 2000 года на лецішчы Караленка нечакана знайшоў шчанюкоў. Аднаго з іх пакінуў у сваёй кватэры і вясной пачаў яго выгульваць. Маленькі сабачка бегаў шпарка, і Андрэю Паўлавічу мімаволі прыходзілася даганяць яго бегам.

Неўзабаве 64‑гадовы пенсіянер змяніў боты на кеды і стаў рабіць прабежкі на 3 км. Уцягнуўся. Калі сабачка раптоўна памёр, Андрэй Караленка працягваў бегаць адзін. І дабегаўся да таго, што аднойчы яго запрасілі ў клуб аматараў бегу на БелАЗе. Завод спансаваў удзельнікам клуба выезды на марафоны.

На «Мінскай восені‑2001» Андрэй Паўлавіч упершыню пераадолеў дыстанцыю ў 10 км. Яшчэ праз некалькі год, калі яму было ўжо 70, пенсіянер здзівіў сваіх блізкіх нечаканым рэкордам — на Маладзечанскім марафоне ён прабег 31 кіламетр!

— Найбольш складана мне бегчы дыстанцыю ў 5 км.

Бягуць там даволі хутка. А мне старому не хочацца ад цётак адставаць, хоць яны і маладзейшыя за мяне, — расказвае «Салідарнасці» Андрэй Караленка. — А вось на «дзесятцы» можна павольна ўваходзіць у бег: прабег чатыры кіламетры — і пасля бяжы яшчэ хоць чатырнаццаць.

Пры гэтым 74‑гадовы Андрэй Паўлавіч з жалем канстатуе: назваць сябе марафонцам ён не можа.

— Хлопцы мне сказалі, што марафонская дыстанцыя пачынаецца пасля 32 км. А я ж прабег аднойчы толькі 31 кіламетр. Так што яшчэ не адчуў, дзе марафон пачынаецца, — кажа ён.

Андрэй Паўлавіч інвалід па зроку. Але займацца спортам яму гэта не перашкаджае.

Наадварот: спорт дапамагае лекаваць хваробу.

— Як я пачаў бегаць, у мяне спыніліся адмоўныя працэсы ў вачах. Доктар адмяніла мне тры лякарствы! — адзначае пенсіянер. — Можа быць бег паспрыяў таму, што я ўвогуле яшчэ бачу…

Андрэй Паўлавіч не самы стары ўдзельнік беларускіх марафонаў. Але на дыстанцыі ён вылучаецца заўсёды. З 2004 года Караленка бегае ў форме з бел‑чырвона‑белым сцягам. Звычайна нацыянальная сімволіка прысутнічае на ім ў выглядзе нашыўкі на майцы і стужкі на галаве.

— Я адзін такі. Астатнія спачатку здзіўляліся, але на трасе ўсе роўныя. Толькі знаёмы Гена Сакалоўскі да маёй формы не вельмі добра адносіцца, кажа, што я з апазіцыі. Але я не апазіцыя, бо я беларус, гэта мой дом, мая зямля. Апазіцыя — тыя, хто чырвона‑зялёныя, — лічыць Андрэй Пятровіч.

Але затым Караленка дадае: да бегуноў у чырвона‑зялёнай форме ён ставіцца з паразуменнем.

А вось з ім аднойчы здарыўся вельмі прыкры выпадак. 3 ліпеня мінулага года пенсіянера схапілі перад стартам на «Мінскім марафоне». У суправаджэнні аўтаматчыка Андрэя Паўлавіча даставілі ў ГАУС, дзе пратрымалі некалькі гадзін…

За мінулы год пенсіянер з Жодзіна прабег дыстанцыі ад 10 да 21 км (паўмарафона) на 23 марафонах: брэсцкім, бабруйскім, маскоўскім, санкт‑пецярбургскім, жлобінскім і г.д. Апошні старт быў у Мінску напрыканцы снежня пры 15 градусным марозе каля легкаатлетычнага комплекса па вуліцы Каліноўскага. Цяпер, калі няма маразоў і вялікага снегу, Андрэй Паўлавіч, бегае тры разы на тыдзень: у аўторак — 7‑10 км, у чацвер — 7‑10 км, у нядзелю — 15 км. Калі гэта яму ўдаецца, ён адчувае сябе свабодным.

Да рэкордаў Караленка не імкнецца. Хоча толькі праз год, калі яму будзе 75, прабегчы паўмарафон.

74‑гадовы жодзінец за год прабег з бел‑чырвона‑белым сцягам у 23 марафонах + фота

74‑гадовы жодзінец за год прабег з бел‑чырвона‑белым сцягам у 23 марафонах + фота
На міжнародным маскоўскім марафоне міра.

74‑гадовы жодзінец за год прабег з бел‑чырвона‑белым сцягам у 23 марафонах + фота
З таварышамі перад марафонам у Пецярбургу.

74‑гадовы жодзінец за год прабег з бел‑чырвона‑белым сцягам у 23 марафонах + фота

←Россия затягивает выполнение договоренностей по условиям поставки нефти и нефтепродуктов в Беларусь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика