Спецслужбы атрымалі доступ да базаў мабільных аператараў

Источник материала:  
05.03.2010 14:22 — Новости Общества

Указам прэзідэнта № 129 ад 3 сакавіка зацверджана палажэнне аб парадку ўзаемадзеяння аператараў электрасувязі (за выключэннем тых, што аказваюць паслугі па распаўсюджванні праграм тэлевізійнага і радыёвяшчання) з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна‑вышуковую дзейнасць (АВД).

Дакумент рэгламентуе парадак іх узаемадзеяння пры: аказанні садзейнічання ў правядзенні аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў і стварэнні ўмоў для іх правядзення на сетках электрасувязі; забеспячэнні доступу да баз даных, аўтаматызаваных сістэм аператараў, інфармацыі пра абанентаў і пра аказаныя ім паслугі электрасувязі, а таксама да іншай інфармацыі, неабходнай для выканання задач, ускладзеных на ўпаўнаважаныя органы — тыя, якія займаюцца АВД.

У палажэнні выкарыстоўваецца паняцце «аддаленыя пункты кіравання сістэмамі тэхнічных сродкаў для забеспячэння аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў» (СЗВМ). Такімі пунктамі з’яўляюцца аб’екты з апаратнымі і праграмнымі сродкамі для кіравання СЗВМ, што выкарыстоўваюцца органамі дзяржбяспекі і Аператыўна‑аналітычным цэнтрам пры прэзідэнце.

Палажэнне, у прыватнасці, прадугледжвае: пры пабудове сеткі электрасувязі аператар абавязаны выкарыстоўваць сродкі электрасувязі, якія дазваляюць забяспечыць укараненне і эксплуатацыю СЗВМ, што прадугледжваюць незалежнае падключэнне аддаленых пунктаў кіравання СЗВМ органаў дзяржбяспекі і Аператыўна‑аналітычнага цэнтра.

Дакумент рэгламентуе пытанні набыцця і эксплуатацыі бакамі неабходнага абсталявання. Так, напрыклад, ён абавязвае аператара за кошт уласных сродкаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам: набываць, устанаўліваць, абслугоўваць і рамантаваць СЗВМ, за выключэннем аддаленых пунктаў кіравання СЗВМ; абараняць звесткі пра тактыку правядзення АВД, абмяжоўваць кола асоб, якія прыцягваюцца да ўстаноўкі, абслугоўвання і рамонту СЗВМ; набываць і эксплуатаваць каналаўтваральнае абсталяванне, размешчанае на аб’ектах электрасувязі, для арганізацыі каналаў сувязі з аддаленымі пунктамі кіравання СЗВМ.

Паводле патрабавання органаў, упаўнаважаных на правядзенне АВД, аператар абавязаны даваць бясплатны кругласутачны аддалены доступ да баз даных абанентаў з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў гэтых органаў.

У адпаведнасці з палажэннем базы звестак абанентаў — фізічных асобаў павінны ўтрымліваць: абаненцкі нумар, прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас абанента ці адрас устаноўкі канцавога абаненцкага абсталявання (тэрмінала), даныя, якія дазваляюць вызначыць (ідэнтыфікаваць) абанента ці яго тэрмінал, а для абанентаў сеткі сотавай рухомай электрасувязі — таксама рэквізіты дакумента, што сведчаць асобу (яго назва, серыя, нумар, дата выдачы і найменне дзяржаўнага органа, які выдаў дакумент); агульныя звесткі аб паслугах электрасувязі, актываваных абанентам.

←Белорусам запретили пить пиво в лесу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика