Міншчына прыняла Рэспубліканскую патрыятычную эстафету
02.03.2010 18:41
—
Новости Общества
![На фото: Міншчына прыняла Рэспубліканскую патрыятычную эстафету Міншчына прыняла Рэспубліканскую патрыятычную эстафету](http://www.21.by/pub/news/2010/03/1267550597513629.jpg)
Акцыя прысвечана 65-й гадавіне Вялікай Перамогі.
Старт ёй далі напачатку лютага ля сцен Брэсцкай крэпасці. Наступнай «кропкай» адмысловага маршруту стаў мемарыял «Маці-патрыёткі» у Жодзіне. Гэта – сімвал подзвігу савецкіх жанчын у гады Вялікай Айчыннай вайны. Правобразам яго стала Анастасія Фамінічна Купрыянава, пяцёра сыноў якой не вярнуліся з поля бою.
Да мемарыялу ўдзельнікі акцыі – а гэта ветэраны, школьнікі, моладзевыя актывісты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый – усклалі кветкі і вянкі. Памяць пра загінуўшых ушанавалі «хвілінай маўчання».