Міліцыя: Па выбуху 4 ліпеня падазраваных няма
На прэс‑канферэнцыі 2 сакавіка з нагоды Дня беларускай міліцыі першы намеснік міністра ўнутраных спраў Алег Пякарскі закрануў і пытанне расследавання выбуху ў Мінску 4 ліпеня 2008 г. падчас святкавання Дня незалежнасці.
Алег Пякарскі зазначыў, што за перыяд, што прайшоў з часу выбуху, былі праведзеныя 900 допытаў, праведзена 600 ператрусаў, знойдзена 150 кг выбуховых прыстасоваў.
Пякарскі падкрэсліў, што ўсе асобы на распаўсюджаных міліцыяй фатаграфіях устаноўлены.
Міліцыя настойвае на тым, што выбух 4 ліпеня здзейснены з хуліганскіх матываў, але ні падазраваных, ні асобаў, датычных да выбуху, няма.
Нагадаем, што 4 ліпеня 2008 году (0:25) падчас святкавання Дня незалежнасьці на канцэрце ля стэлы «Мінск — горад-герой» адбыўся выбух. Выбухнула самаробная выбуховая прылада, начыненая металічнымі гайкамі і цвікамі. У выніку выбуху пацярпелі 54 чалавекі.