РОЗГАЛАС
У 31-гадовага iндывiдуальнага прадпрымальнiка з Мiнска для сталiчных жыхароў яна каштавала шмат: дакладней, ён "гандляваў" участкамi ў Мiнскiм раёне, падбухторваючы зацiкаўленых у атрыманнi там зямлi людзей да дачы хабару нiбыта адказным асобам сельскiх Саветаў.
Як паведамiла карэспандэнту "Звязды" оперупаўнаважаны па асаблiва важных справах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi МУС Веранiка Пасмеццева, "бiзнэсмен" прапаноўваў мiнчукам за хабар паставiць iх на чаргу асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў i пазачарговае выдзяленне зямельных участкаў пад будаўнiцтва ў Мiнскiм раёне: маўляў, для гэтага трэба толькi даць "на лапу" патрэбным асобам. Мяркуючы па тым, што ў гэтай крымiнальнай справе хапае пацярпелых, "нiшу" прадпрымальнiк знайшоў прыбытковую. На сёння ўстаноўлена ўжо 30 пацярпелых, якiя купiлiся на абяцаннi прайдзiсвета, якi, мiж iншым, раней быў судзiмы за махлярства. Не выключана, што даверлiвых людзей было больш, што павiнна вызначыць далейшае расследаванне. Але ўжо на гэты час выяўленая сума незаконных грашовых узнагароджанняў уражвае — яна склала больш за 300 тысяч долараў ЗША. Прадпрымальны бiзнэсмен затрыманы супрацоўнiкамi аддзела па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi Партызанскага РУУС Мiнска i змешчаны ў iзалятар часовага ўтрымання.
Ігар ГРЫШЫН.
Настаўнiк скокнуў з акна аўдыторыiУ Мiнску з трынаццатага паверха вучэбнага корпуса Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта iмя Максiма Танка выкiнуўся настаўнiк вясковай школы з Рагачоўскага раёна.
Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" старшы памочнiк пракурора горада Мiнска Сяргей Балашаў, здарылася гэта ў мiнулую пятнiцу каля сямi гадзiн вечара. 24-гадовы мужчына, якi пайшоў на самагубства, раней вучыўся ў гэтай вышэйшай навучальнай установе, а летась быў размеркаваны настаўнiкам у адну з сярэднiх школ Рагачоўскага раёна. Паводле папярэднiх звестак, у БДПУ ён прыехаў, каб вырашыць пытанне пра сваё пераразмеркаванне. На жаль, крайнi крок, на якi пайшоў гэты настаўнiк, каштаваў яму жыцця. Цяпер расследаваннем гэтай справы займаецца пракуратура Маскоўскага раёна, якая павiнна высветлiць усе акалiчнасцi трагiчнага здарэння.
Iгар ГРЫШЫН.
Дачакалася "ўдзячнасцi" ад сынаКаб працягваць п'янае вяселле, 54-гадовы падазроны нанёс 80-гадовай мацi, якая не аддавала маёмасць на вынас, 5 нажавых раненняў...
Як паведамiла карэспандэнту "Звязды" прэс-афiцэр Фрунзенскага РУУС Ала Галубовiч, мiнскiмi праваахоўнiкамi заведзена крымiнальная справа ў дачыненнi да раней чатыры разы судзiмага непрацуючага мiнчанiна, якi жыў у кватэры са сваёй старой мацi. Апошняя ў страшным сне не магла падумаць, што яе крывiнка калiсьцi падыме руку з нажом на яе. Але крымiнальнiка, памiж якiм i выпiўкай стала жанчына, такiя акалiчнасцi не турбавалi. Сутнасць у тым, што перад учыненнем злачынства мужчына ўжо паспеў залiць за каўнер разам са знаёмай на вулiцы. Падалося мала i ён прыйшоў дадому, каб вынесцi новы тэлевiзар i тэлефон за грошы на спiртное. Мацi ж нi ў якую не давала гэта зрабiць. Тады зламыснiк схапiў падушку i стаў душыць мацi, а праз хвiлiну кiнуўся на кухню i схапiў нож, якiм нанёс 5 колата-рэзаных ранаў. Мiж iншым, затрыманы потым патлумачыў у мiлiцыi, што ўчынiў злачынства па п'янцы i просiць прабачэння ў мацi...
Iгар ГРЫШЫН.
Каштоўныя металы зноў змянiлiся ў цанеПастановай Мiнiстэрства фiнансаў уводзяцца новыя цэны на каштоўныя металы ў вырабах i ломе, што скуплiваюцца ў фiзiчных асобаў (акрамя куплi-продажу банкаўскiмi i нябанкаўскiмi крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi каштоўных металаў у выглядзе мерных злiткаў i манет у фiзiчных асобаў) i пастаўляюцца ў Дзяржфонд. У сiлу яны ўваходзяць з 4 сакавiка. Нагадаем, дагэтуль цэны на каштоўныя металы змянялiся з 1 студзеня сёлета, а раней — з 17 лiстапада летась.
З пазначанай вышэй даты скупачныя цэны ў рублях за грам металу будуць наступнымi. Золата ў вырабах i ломе: 375-й пробы — 32 920 рублёў (апошняя цана дагэтуль была 33 850 рублёў за грам металу); 500-й пробы — 43 900 рублёў (45 140 рублёў); 583-й i 585-й пробы — 51 360 рублёў (52 810 рублёў); 750-й пробы — 65 840 рублёў (67 710 рублёў); 900-й пробы — 79 010 рублёў (81 250 рублёў); 916-й пробы — 80 420 рублёў (82 690 рублёў); 950-й пробы — 83 400 рублёў (85 760 рублёў); 958-й пробы — 84 100 рублёў за грам металу (з 1 студзеня было 86 480 рублёў). Плацiна ў вырабах i ломе: 950-й пробы — 116 150 рублёў (было дагэтуль 107 900 рублёў за грам металу). Серабро ў вырабах i ломе: 750-й пробы — 950 рублёў за грам металу (было 1060 рублёў); 800-й пробы — 1020 рублёў (1 130 рублёў); 875-й пробы — 1110 рублёў (1240 рублёў); 916-й пробы — 1170 рублёў (1290 рублёў); 925-пробы — 1180 рублёў (1310 рублёў); 960-пробы — 1220 рублёў за грам металу (цана перад гэтым складала 1360 рублёў).
Сяргей СТАРЫНАЎ.