«Чуткі пра звальненне усіх супрацоўнікаў «Промня», старэйшых за 35 гадоў, — хлусня»
01.03.2010 17:28
—
Новости Общества
Крыніца ў дэпартаменце замежных спраў кампаніі «Франк Мюлер» паведаміла, што чуткі пра магчымае звальненне ўсіх супрацоўнікаў мінскага завода гадзіннікаў беспадстаўныя.
Некалькі дзён таму ў беларускім інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што пасля змены ўласніка будуць звольненыя ўсе супрацоўнікі завода, старэйшыя за 35 гадоў.
Як кажуць у швейцарскай кампаніі, дамова з беларускім урадам насамрэч ужо падпісаная, але праз замінку з афіцыйнай публікацыяй акт аб прыватызацыі пакуль не ўступіў ў сілу. У кантракце прадугледжваецца захаванне як мінімум 700 працоўных месцаў. Цяпер на заводзе працуе каля 1000 чалавек. «Чуткі пра выбар рабочых выключна па ўзроставай прыкмеце не адпавядаюць рэчаіснасці», — каментуюць сітуацыю ў кампаніі.