Алег Волчак: “Мы маем фальшывы сцяг і фальшывую гісторыю нашай краіны”
“Гістарычныя сімвалы вольнай Беларусі былі пазбаўленыя статусу дзяржаўных і патрапілі пад забарону, якая доўжыцца дагэтуль. Між тым ніводная з еўрапейскіх краін, ды і былых рэспублік СССР не зракалася сваіх нацыянальных сімвалаў…
Аўтар гэтых радкоў асабіста ўспрыняў такі ўчынак прэзідэнта і яго асяроддзя вельмі балюча і як юрыст, і як усе беларусы, якія ганарацца сваёй гісторыяй. Бо той рэферэндум прайшоў з вялікімі парушэннямі Канстытуцыі і выбарчага заканадаўства. Гэта быў плявок у нашу гісторыю, у нашых бацькоў і дзядоў, якія на працягу шматлікіх стагоддзяў неслі бел-чырвона-белы сцяг як сімвал незалежнасці і суверэнітэту нашай дзяржавы
Мы цяпер маем фальшывы сцяг і фальшывую гісторыю нашай краіны. Сённяшнія дзяржаўныя сімвалы не адлюстроўваюць гісторыю і менталітэт беларускага народа.”, -- піша ён у сваім артыкуле, які будзе надрукаваны ў свежым нумары і на сайце “Народнай Волі”.