Прынцыповы гамельчук дабіваецца ад ваенкамата позваў па-беларуску

Источник материала:  
27.02.2010 11:31 — Новости Общества

Яўген Якавенка, якога прызываюць на тэрміновую ваенную службу, звярнуўся ў Канстытуцыйны суд у сувязі з адмовай ваенкамата даслаць позвы на беларускай мове.

Як паведаміў Якавенка, супрацоўнікі ваенкамата адмаўляюцца выдаваць прызыўніку позвы на беларускай мове, спасылаючыся на нейкі дакумент. Гамяльчанін просіць суд ідэнтыфікаваць гэты дакумент, а таксама ўнесці ў Міністэрства абароны прапанову аб недапушчальнасці ў далейшым парушэння артыкула 50 Канстытуцыі.

Таксама Якавенка падаў скаргу ў суд Савецкага раёна аб парушэнні ваенкаматам яго канстытуцыйнага права весці перапіску на беларускай мове. «Беларуская мова з’яўляецца не толькі дзяржаўнай, але і маёй роднай мовай, — сказаў Якавенка. — Лічу, што супрацоўнікі ваенкамата прынцыпова не жадаюць выконваць нормы Канстытуцыі і падаваць мне беларускамоўныя дакументы. Два гады таму ў выпадку з Дзмітрыем Жалезнічэнкам ваенкамат выдаў позву на беларускай мове. Значыць, тэхнічныя магчымасці ў ваенкамата для гэтага ёсць. Хутчэй за ўсё, гэты канфлікт выкліканы маім імкненнем дамагчыся праходжання альтэрнатыўнай цывільнай службы. Не ведаючы, як рэалізаваць маё права, ваенкамат спрабуе зрабіць з мяне парушальніка».

←МЧС: отказываться от ДУ содержания радионуклидов в пище нельзя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика