Нашых абiтурыентаў чакаюць як айчынныя, так i замежныя ВНУ

Источник материала:  

Да ўступнай кампанii яшчэ далёка, але абiтурыентам ужо варта задумацца, на карысць якой адукацыйнай установы зрабiць свой выбар. Пра ўсе асаблiвасцi сучаснай адукацыi можна даведацца на спецыялiзаванай выставе "Адукацыя i кар'ера-2010", якая праходзiць у Мiнскiм дзяржаўным палацы дзяцей i моладзi.

На выставе шырока дэманструюцца экспазiцыi вядучых унiверсiтэтаў Беларусi па ўсiх кiрунках, а таксама сярэднiх i сярэднiх спецыяльных адукацыйных устаноў. У абiтурыентаў ёсць магчымасць пагаварыць з прадстаўнiкамi той цi iншай адукацыйнай установы, даведацца пра правiлы прыёму i зрабiць свой выбар. Тым больш што адукацыйная прастора выставы не абмяжоўваецца Беларуссю. Тут прысутнiчаюць прадстаўнiкi унiверсiтэтаў Польшчы, Чэхii, Германii, Амерыкi, Балгарыi i Расii, якiя раскажуць пра магчымасцi атрымаць адукацыю за мяжой.

Выстава будзе таксама карыснай для студэнтаў i маладых навукоўцаў, якiя могуць зацiкавiцца паслядыпломнай адукацыяй, праграмамi абмену, а таксама рознымi курсамi i стажыроўкамi.

У праграме "Адукацыi i кар'еры 2010" прэзентацыi, канферэнцыi, семiнары, майстар-класы. Выстава працуе да 27 лютага ўключна.

Вольга Баранчук.

←Постовой, улыбнитесь!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика