Спроба дапытаць Андрэя Саннікава
Прыкладна а 14 гадзіне дня ў кватэру палітыка Андрэя Саннікава і ягонай жонкі журналісткі Ірыны Халіп прыходзіў следчы Партызанскага РУУС Аляксандр Пазняк.
Свой візіт следчы растлумачыў неабходнасцю правесці допыт, ён назваў Саннікава «каардынатарам сайта «Хартыя‑97».
«Ніякай павесткі ў яго не было. Я адмовіўся ў такіх умовах даваць нейкія паказанні. Наколькі мне зразумела, гэта звязана з нейкай крымінальнай справе аб паклёпе ў Гомельскай вобласці. У якасці каго па ёй праходжу я абсалютна няясна», — кажа А.Саннікаў.
«Я звязваю гэта з уціскам на ўсё незалежнае, а найперш на незалежныя СМІ», — гаворыць палітык.
17 лютага адбыўся ператрус у рэдакцыі газеты «Народная волі». Таксама тады ж была дапытаная журналістка Марына Коктыш.
Як зазначала тады намесніца галоўнага рэдактара «Народнай волі» Святлана Калінкіна напісала, што гэта звязана з крымінальнай справе аб паклёпе на тагачаснага кіраўніка абласнога Гомельскага абласнога КДБ Івана Каржа.