Прызначана дата суду над Аўтуховічам і Асіпенкам

Источник материала:  
Прызначана дата суду над Аўтуховічам і Асіпенкам

Працэс над прадпрымальнікам з Ваўкавыску Мікалаем Аўтуховічам і былым вайскоўцам Уладзімерам Асіпенкам прызначаны на 10 сакавіка ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Пра гэта паведамілі адвакатам абвінавачаных сакратар судзі Аляксея Цяцюхіна, які будзе весьці працэс. “Паводле маіх зьвестак працэс пачнецца ў адкрытым рэжыме, але потым па рашэньні бакоў яго могуць і закрыць, “—паведаміў адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка.

Нагадаем, Мікалая Аўтуховіча і Уладзімера Асіпенку арыштавалі ў Ваўкавыску 8 лютага 2009 году і дагэтуль утрымліваюць ў менскім сьледчым ізалятары. Іх абвінавачваюць ў падрыхтоўцы тэракту супроць высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў і ў падпале дома міліцыянта. Сваёй віны Аўтуховіч і Асіпенка не прызнаюць і кажуць, што іх перасьледуюць за антыкарупцыйную дзейнасьць.
←Франак Вячорка змешчаны ў рэспубліканскі ваенны шпіталь у Мінску

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика