У 2009 годзе колькасць суіцыдаў у Беларусі ўзрасла на 20,7%

Источник материала:  
26.02.2010 14:40 — Новости Общества

У 2009 годзе колькасць суіцыдаў у Беларусі ўзрасла на 20,7% у параўнанні з 2008 годам.

Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Васіль Жарко 26 лютага на калегіі Міністэрства аховы здароўя ў Мінску.

Паводле яго слоў, на 100 тыс. насельніцтва летась прыпадала 28,3 суіцыда.

Больш за ўсё самагубстваў — 75,8% — учынена асобамі працаздольнага ўзросту.

Як заявіў міністр, сёння патрабуюць вырашэння праблемныя пытанні ў арганізацыі і функцыянаванні служб псіхічнага здароўя. У прыватнасці, у краіне адзначаецца дэфіцыт падрыхтаваных для працы ў гэтых службах псіхолагаў. Патрабуецца далейшае развіццё псіхіятрычнай і псіхалагічнай дапамогі, адзначыў Жарко. Паводле яго слоў, гэта асабліва актуальна для сельскіх жыхароў.

Як лічыць Жарко, наспела неабходнасць у распрацоўцы новай рэдакцыі закона «Аб псіхіятрычнай дапамозе і гарантыях правоў грамадзян пры яе аказанні».

←Сход ініцыятыўнай групы рэферэндуму аб мытах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика