Лукашэнка павіншаваў Аляксея Грышына з золатам Алімпіяды

Источник материала:  
26.02.2010 12:29 — Новости Общества

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў алімпійскага чэмпіёна Аляксея Грышына і трэнераў беларускай алімпійскай каманды па фрыстайлу з заваяваннем першага залатога медаля за ўсю гісторыю ўдзелу суверэннай Беларусі ў зімовых алімпіядах. Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

«Мы ганарымся табой. Ты з гонарам вытрымаў самы адказны спартыўны экзамен, праявіў найвышэйшае майстэрства і талент», — гаворыцца ў віншаванні Аляксею Грышыну.

У спаборніцтвах па лыжнай акрабатыцы Аляксей Грышын па суме дзвюх спроб паказаў найлепшы вынік — 248,41 бала (120,58+127,83).

←Подготовка мелиоративных систем Минской области к пропуску весеннего паводка завершится до 5 марта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика