Калі ёсць чаму павучыцца
25.02.2010
—
Новости Общества
Інавацыйныя магчымасці беларускіх настаўнікаў зацікавілі педагогаў з Германіі
Для вывучэння беларускага вопыту ў Мінск на стажыроўку прыбыла група нямецкіх выкладчыкаў. Як адзначыла кіраўнік дэлегацыі прафесар Дэлія Кох, інтарэс еўрапейскіх спецыялістаў да беларускай сістэмы адукацыі невыпадковы. Бо сучасныя тэхнічныя сродкі навучання значна пашыраюць магчымасці настаўнікаў і дазваляюць узмацніць матывацыю школьнікаў. Камп’ютар становіцца сродкам арганізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў не толькі на ўроках інфарматыкі, але і ў працэсе вывучэння іншых прадметаў.
“Нас вельмі цікавіць працэс пераходу на 11-гадовую сістэму навучання, інфарматызацыя і камп’ютарызацыя адукацыі, інавацыйныя тэндэнцыі ў пачатковай школе, а таксама магчымасці сістэмы дашкольнай адукацыі і падрыхтоўка пяцігодак да паступлення ў школу”, — адзначыла субяседніца. Па яе словах, сярод найбольш цікавых падыходаў да навучання і адукацыі дзіцяці, карысных і для нямецкіх калег, — правядзенне ўсебаковай псіхалагічнай дыягностыкі дашкольніка і малодшага школьніка.
Пагадненне ў галіне адукацыі было заключана паміж Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі і адміністрацыяй горада Берліна ў 2008 годзе. Першыя два гады беларускія педагогі наведвалі нямецкія ўстановы адукацыі. І вось адбыўся першы візіт у Беларусь групы нямецкіх педагогаў.
Юлія Ваніна