Лукашэнка спадзяецца, што і Януковіч будзе цягнуць Беларусь на Захад
Пра гэта ён сказаў на вельмі цёплай сустрай сустрэчы з Віктарам Юшчанкам.
«Галоўная мэта майго прыезду падзякаваць табе за ўсё тое, што ты зрабіў для Беларусі як прэзідэнт, гэта было шчыра. Цябе нават называлі беларускім адвакатам», — сказаў А. Лукашэнка, звяртаючыся да
Гэта перадаюць з Кіева інфармацыйныя агенцтвы.
Лукашэнка паведаміў, што сёння ў часе сустрэчы з новым прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам ён зрабіў акцэнт на гэтым.
«Юшчанка зрабіў для Беларусі вельмі шмат у кірунку на дарозе да Захаду. Я б вельмі хацеў, каб гэта было працягнута і пры Януковічу», — цытуюць А. Лукашэнку агенцтвы.
У сваю чаргу, Юшчанка падкрэсліў дасягненні Украіны на шляху дэмакратыі. Ва Украіне навучыліся перадаваць уладу новаму кіраўніцтву без майданаў, сказаў ён. Як вядома, Януковіч стаў ужо чацвёртым прэзідэнтам Украіны, тады як у Беларусі ўладу манапольна захоўвае Лукашэнка.
У сваю чаргу, Лукашэнка заўважыў, што «ва Украіне вельмі хораша, акуратна і спакойна адбылася змена ўлады». Ён бачыць у тым вялікую заслугу і Віктара Юшчанкі. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ідэі незалежнасці і дзяржаўнасці Украіны, якія нёс Віктар Юшчанка, прараслі вельмі глыбока.
Дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА таксама цытуе гэтыя выказванні Лукашэнкі, але замяніла «ты» на «вы» ў звароце Лукашэнкі да Юшчанкі.