Лукашэнка пагадзіўся стварыць польска-беларускую камісію ў справе СПБ
Сёння ў Кіеве міністр замежных спраў Польшчы, Радаслаў Сікорскі, сустрэўся спачатку са сваім беларускім калегам С.Мартынавым, а потым і з кіраўніком Беларусі, А.Лукашэнкам.
Падчас сустрэчы Лукашэнка выказаў згоду сумесна разабрацца ў сітуацыі з СПБ і пагадзіўся стварыць польска-беларускую групу экспертаў, якая зоймецца вырашэннем праблемы.
Паводле «Gazety Wyborczej», існуе два планы развіцця падзей. Першы прадугледжвае легалізацыю СПБ на чале з Борыс. У такім выпадку ў Беларусі афіцыйна з’явіцца два саюзы палякаў. Паводле другога варыянту – адбудзецца перадзел маёмасці афіцыйнага СПБ, частку якой перададуць неафіцыйнай арганізацыі на чале з А.Борыс.
Усе перамовы польскага МЗС з беларускім бокам вяліся ў рэжыме non paper – без падпісання афіцыйных дакументаў.