Пасольствы краін ЕС будуць даваць пісьмовыя адказы наконт прычынаў нявыдачы візаў
25.02.2010 12:37
—
Новости Общества
Консульскія аддзелы пасольстваў краін Еўрасаюза з 1 красавіка 2011 года будуць даваць пісьмовыя адказы з тлумачэннем прычын нявыдачы візаў.
Гэты пункт прадугледжаны ў візавым кодэксе ЕС, які ўступае ў дзеянне з 5 красавіка гэтага года, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі надзвычайны і паўнамоцны пасол Славацкай Рэспублікі ў Беларусі Марыян Серватка.