Лукашэнка спазніўся на інаўгурацыю Януковіча

Источник материала:  
25.02.2010 12:07 — Новости Общества

У Вярхоўнай Радзе адбылася ўрачыстая цырымонія інаўгурацыі чацвёртага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Калі спікер Вярхоўнай Рады Уладзімер Літвін абвясціў, што сярод прысутных прэзідэнтаў ёсць А. Лукашэнка, а таго ў зале не было, Літвін адзначыў, што спадар Лукашэнка возьме ўдзел у наступных урачыстасцях з нагоды ўступлення Януковіча на пасаду.

Як паведамляюць журналісты з Кіева, Лукашэнка сапраўды на некаторы час спазніўся на інаўгурацыю і сваё месца сярод прэзідэнтаў не паспеў заняць. Усю цырымонію ён назіраў, седзячы побач з жонкай Віктара Януковіча.

На 14 гадзін запланаваны прыём для кіраўнікоў замежных дэлегацый.

←Шипенье пенистых бокалов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика