Віцебскія чыноўнікі абароняць незалежнасць краіны ад свайго калегі
23.02.2010 19:26
—
Новости Общества
Зараз у Віцебску вырашаюць, што рабіць з Андрэем Герашчанкам, які праславіўся сваімі антыбеларускімі выказваннямі. Тым часам ён кажа, што ўжо сам “перавыхаваўся”
Віцебскія ўлады занепакоеныя выказваннямі кіраўніка мясцовага грамадскага аб’яднання “Русский дом”, пісьменніка Андрэя Герашчанкі наконт незалежнасці краіны і беларускай мовы. Цяпер у адміністрацыі Кастрычніцкага раёна, дзе літаратар узначальвае аддзел па працы з моладдзю, вырашаюць, працягваць з ім кантракт ці не. Пра гэта Еўрарадыё расказаў кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска Васіль Будкевіч.
Васіль Будкевіч: “Як і вы, я занепакоены гэтай сітуацыяй і цяпер я як наймальнік думаю. У мяне яшчэ цэлы месяц на тое, каб сітуацыю вывучыць і зрабіць правільныя высновы. Найперш — у адносінах да гэтага чалавека”.
Нагадаем, некалькі дзён таму Еўрарадыё расказала пра кіраўніка Віцебскага грамадскага аб’яднання “Русский дом” Андрэя Герашчанку і прывяло яго выказванні пра беларускую мову, незалежнасць краіны і нацыю беларусаў, якія ён зрабіў у інтэрв’ю расійскаму парталу materik.ru. Да прыкладу, адносна беларускай мовы ён сказаў, што “гэта хутчэй мова мясцовай “самастойнай” інтэлігенцыі. Канчаткова яна была створана ў канцы мінулага стагоддзя і з’яўляецца штучнай сумессю розных мясцовых дыялектаў”.
Што ж тычыцца незалежнасці нашай краіны, то Герашчанка сказаў:
“Беларусь бачыцца мне хутчэй яшчэ адной рускай дзяржавай, чым іншанацыянальным стварэннем. Ва ўзаемаадносінах Расіі і Беларусі больш правільна апераваць тымі крытэрамі, якімі мы ацэньваем адносіны ФРГ і ГДР…”. І шмат яшчэ чаго ў тым жа стылі.
Матэрыял меў вялікі рэзананс. Асабліва з улікам таго, што Герашчанка — не толькі грамадскі дзеяч, а яшчэ і начальнік аддзела па працы з моладдзю і сябра афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Беларусі. І ўжо праз некалькі дзён ён паскардзіўся іншаму расійскаму парталу fondsk.ru, што супраць яго распачалася сапраўдная кампанія, а на працы яму нібыта прапанавалі напісаць заяву аб датэрміновым скасаванні кантракта.
У размове з Еўрарадыё Герашчанка пацвердзіў, што праблемы на працы ў яго сапраўды былі.
Андрэй Герашчанка: “У першыя дні я адчуў вельмі моцны ўціск, і калі б я быў характарам слабейшы, я быў бы ўжо без працы ў стане чалавека, які проста падаў заяву. Не хачу я ні на каго персанальна казаць, на свайго працадаўцу, але гэта тэма, наколькі я ведаю, развівалася на дастаткова высокім узроўні і, можа, не столькі ад яго гэта сыходзіла. Відаць, першая рэакцыя была вырашыць праблемы такім чынам. Я маю на ўвазе вертыкаль”.
Версію падначаленага Васіль Будкевіч не пацвердзіў. Наадварот: кажа, што ламаць лёс чалавека і пазбаўляць яго працы не варта. Праўда, адзначыў, што ні ў якім разе не падзяляе погляды свайго падначаленага. Тым больш, заўважае спадар Будкевіч, што выказванні свае той рабіў не як супрацоўнік адміністрацыі, а як грамадскі дзеяч.
Васіль Будкевіч: “Калі ў яго з-за грамадскай дзейнасці дзесьці, умоўна кажучы, дах паехаў у пэўных пытаннях, то правядзем выхаваўчую працу і праводзім. Пазіцыя адміністрацыі раёна і мая як кіраўніка адміністрацыі зусім не такая, як выказаная спадаром ці таварышам, не ведаю, як яго назваць, Герашчанкам. Пазіцыя адміністрацыі — краіна суверэнная, незалежная, мы яе любім і робім усё для таго, каб яна стала багацейшай, прыгажэйшай, прывабнейшай. І гэтага ніхто не ставіў пад сумнеў”.
І гэта, кажа, неабходна патлумачыць Герашчанку. І толькі калі ён не зразумее — адмовіцца працягваць з ім кантракт.
Вось толькі пакуль у адміністрацыі вырашалі, якім чынам паўплываць на начальніка аддзела па працы з моладдзю, Андрэй Герашчанка самастойна прыйшоў да высновы, што незалежнасць краіны ён зачапіў дарэмна.
Андрэй Герашчанка: “Я для сябе зрабіў выснову, што, напэўна, гэтая катэгарычнасць мая, яна была неапраўданая. Я лічу, што мы павінны будаваць, пакуль, асобную, незалежную дзяржаву. І калі мы адважымся на нейкую ступень інтэграцыі з Расіяй у плане Саюзнай дзяржавы, то я буду толькі рады. Але ўвесь свет ідзе па шляху інтэграцыі, тая ж Еўропа. І адмаўляецца часткова ад суверэнітэту, перадаючы наднацыянальным органам”.
Не адмаўляе ўжо катэгарычна ён і беларускую мову.
Андрэй Герашчанка: “Ёсць прыклад Ізраілю, дзе на іўрыце пачалі размаўляць, хоць гэта старажытная мова была. Тэарэтычна, калі гэта некаму патрэбна і людзі да гэтага імкнуцца, то гэта можна зрабіць. Але тады трэба ісці паводле прыкладу Канады, дзе і французская, і англійская мовы. Каб сацыяльныя групы, якія хочуць па-руску развівацца і каб культура развівалася, — каб мелі права. Каб не было прыбалтыйскага варыянту”.
Але, кажа, не ва ўсіх чыноўнікаў аказаўся такі ж “моцны характар”, як у яго. І пэўная колькасць такіх дзяржслужбоўцаў падалі заяву аб выхадзе з аб’яднання “Русский дом”.
Неадназначна былі ўспрынятыя выказванні віцебскага чыноўніка-літаратара і старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаем Чаргінцом. Ён нават каверагоднасць выключэння Герашчанкі з Саюза за такія “антыдзяржаўныя” выказванні. Але зараз троху астыў.
Мікалай Чаргінец: “Там ёсць яшчэ абласная арганізацыя — няхай яны там пазаймаюцца. Тут хапацца і абразаць, адразаць, можа быць, не варта. Але трэба жорсткую размову правесці, каб і яму, і іншым не панадна было. Каб яны паважалі суверэнітэт Беларусі, паважалі нацыянальнасць, мову і гэтак далей”.
Між іншым, падчас мінулай размовы Чаргінец для таго, каб разгледзець “справу Герашчанкі”, паабяцаў стварыць камісію па этыцы. І ад гэтай ідэі, кажа, у Саюзе не адмовіліся, а створаць камісію падчас сакавіцкага пленума. Магчыма, Герашчанку выклічуць на яе першае пасяджэнне. Дарэчы, сам Андрэй Герашчанка такую камісію назваў інквізіцыяй.