Дапамагаць СМІ ананімна больш нельга

Источник материала:  
23.02.2010 18:46 — Новости Общества

28 снежня 2009 года быў прыняты Закон, які для большасці застаўся незаўважаным. Між тым, ён утрымлівае важныя новаўвядзенні, што могуць стаць яшчэ адным рычагом уціску на незалежныя СМІ.

Закон Рэспублікі Беларусь № 98‑З ад 28.12.2009 г. «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці» мае наступную частку — «153. Дапоўніць артыкул часткай 4 наступнага зместу: 4. Атрыманне грашовых сродкаў і (або) іншай маёмасці ў мэтах фінансавання сродкаў масавай інфармацыі ад замежных юрыдычных асобаў, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна не пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у выпадках, калі гэта забаронена заканадаўчымі актамі, а таксама ад ананімных крыніц цягне накладанне штрафу на юрыдычную асобу ў памеры да пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй атрыманых сродкаў і (або) іншай маёмасці».

Гэта азначае, што паводле новага дакументу, СМІ можа быць пакараны за атрыманне любой ананімнай дапамогі. Як замежнай, так і ўнутранай. Такое новаўвядзенне будзе мала датычыць дзяржаўных СМІ, але можа ўдарыць па незалежных выданнях.

Абсалютная большасць ахвярадаўцаў робяць ахвяраванні на выхад незалежнай прадукцыі адкрыта. Аднак ёсць і спецыфічныя выпадкі. Новы закон дазволіць знайсці ў незалежных СМІ яшчэ больш прычын для налажэння грашовых штрафаў.

Пакуль прэцэдэнтаў пакарання СМІ за атрыманне ананімнай дапамогі не было. Аднак на фоне ўзмацнення ціску на незалежную прэсу гэта толькі пытанне часу.

←Белорусские депутаты предлагают изменить правила распределения выпускников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика