Лукашэнка адказаў Качыньскаму

Источник материала:  
23.02.2010 16:22 — Новости Общества

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка адказаў на ліст прэзыдэнта Леха Качыньскага. Пра гэта паведамляе польскае прэсавае агенцтва ПАП.

Пра адказ паведаміла ў аўторак беларускае пасольства ў Варшаве. Лукашэнка адказаў на ўсе пытанні прэзідэнта Польшчы і выказаў надзею на тое, што паміж дзвюма краінамі будзе адбывацца прыязны і добрасуседмкі дыялог.

У сваім лісце да Лукашэнкі Качыньскі выказаў занепакоенасць тым, што ў Беларусі ўзмацняецца ціск супраць Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс, які не прызнаецца беларускімі ўладамі. Качыньскі звярнуў увагу на абавязковасць забеспячэння правоў чалавека, пры гэтым спаслаўся на міжнародныя абавязкі Беларусі і на дамову паміж Польшчай і Беларуссю.

Свой ліст Лех Качыньскі даслаў 16 лютага. Адказ А.Лукашэнкі датаваны 20 лютага, паведамляе ПАП.

←Священнослужитель из Бобруйска принял участие в церемонии принятия воинской присяги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика