Прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка асуджаны на 6 гадоў з канфіскацыяй

Источник материала:  
23.02.2010 14:57 — Новости Общества

23 лютага суддзя Першамайскага раёна Мінска Таццяна Равінская вынесла прысуд прадпрымальніку Андрэю Бандарэнку — 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Яго абвінавацілі ў крадзяжы 180 мільёнаў рублёў праз махлярства.

Нягледзячы на тое што адвакат Бандарэнкі Зміцер Лаеўскі ў судовых спрэчках запэўніваў, што віна ягонага падабароннага у крадзяжы 180 мільёнаў рублёў праз махлярства ніяк не даказаная, дзяржаўны абвінаваўца прасіў 7 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.

7 гадоў Бандарэнку суд ужо даваў, але летась у снежні Мінскі гарадскі суд той прысуд адмяніў і адправіў справу на новы разгляд. І вось цяпер А.Бандарэнка асуджаны на 6 гадоў зняволення.

А. Бандарэнка быў сябрам Аб"яднанай грамадзянскай партыі, браў удзел у парламенцкіх выбарах 2008 года.

←Rammstein не каментуе заяву савета па маралі наконт іх канцэрта ў Мінску

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика