Лані еўрапейскія ўпадабалі беларускія лясы
23.02.2010 01:00
—
Новости Общества
Дзяржаўная праграма развіцця паляўнічай гаспадаркі паспяхова ажыццяўляецца ў Дзятлаўскім лясгасе.
Так, згодна ёй, дзесяць асобін лані еўрапейскай (дзевяць самак і адзін самец) былі завезены сюды з Прыбалтыкі. Іх рассялілі на тэрыторыі Вензавецкага лясніцтва.
Гэты новы для рэспублікі від жывёлін паспяхова прыжыўся на Дзятлаўшчыне. Летась у ліпені з'явіўся першы здаровы прыплод -- шэсць цялятак. Лані поўнасцю адаптаваліся да мясцовых лясоў: спакойна паводзяць сябе ў нашых прыродных умовах, ахвотна ідуць на кантакт з людзьмі, нават бяруць ежу з рук егераў.
Іосіф ЗАЯЦ