Гаспадарчы суд адмовіў «Новаму жыцьцю» ва ўсіх скаргах

Источник материала:  
Гаспадарчы суд адмовіў «Новаму жыцьцю» ва ўсіх скаргахВернікі пратэстанцкай суполкі «Новае жыцьцё» атрымалі сёньня адказ з Вышэйшага гаспадарчага суду пра тое, што ім адмовілі на ўсе іхнія скаргі.
Акрамя таго, яны атрымалі паведамленьне з суду пра тое, што мусяць тэрмінова заплаціць штраф у 260 мільёнаў рублёў, якім іх пакаралі за забруджваньне навакольнага асяродзьдзя. У сьнежні з камітэту аховы прыроды прыяжджалі супрацоўніцы, якія бралі пробы глебы каля праезнай часткі. Яны пазьней паведамілі вернікамі, што тыя нанесьлі ўрон прыродзе, бо аналіз пробаў паказаў, што ў глебе ёсьць нафтапрадукты. Суму ўрону ацанілі ў 260 мільёнаў рублёў.

←В ходе проекта "Оставь свое послание потомкам" был снят 10-минутный фильм и написано эссе о современности.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика