Родная мова на… дыскатэках

Источник материала:  
19.02.2010 01:00 — Новости Общества

Праект папулярызацыі роднай мовы распрацаваны ў Магілёўскай вобласці

Быхаўскаму райвыканкаму, напрыклад, прапанавалі арганізаваць беларускамоўны экскурсійны маршрут “Тут была створана “Баркалабаўская хроніка”.
Плануецца пашырыць выданне кніг па гісторыі Беларусі. На роднай мове будуць і выступленні службовых асоб у час урачыстасцей, і нават дыскатэчныя праграмы. На радыё Магілёўскай вобласці можна чакаць цыклаў гутарак аб узнікненні і развіцці беларускай мовы.

-- Дзякуй Богу, -- адзначае галоўны спецыяліст па каардынацыі ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама Жана Дзмітрыева, -- цяпер новыя вуліцы і плошчы ў рэгіёне будуць насіць імёны выдатных дзеячаў беларускай культуры і навукі.
Не толькі назвы афіцыйных устаноў і аўтобусных прыпынкаў плануецца пісаць па-беларуску, але і тэксты рэкламных аб'яў, артыкулаў на інфармацыйных стэндах.
У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі будзе праведзена рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя -- “Тэорыя і практыка выкладання лінгвістычных дысцыплін у ВНУ негуманітарнага профілю”.
-- Рыхтуецца даследаванне ролі і месца беларускай мовы ў штодзённым жыцці сучаснага жыхара Магілёўшчыны, -- працягвае Жана Дзмітрыева. -- Яшчэ вучням, студэнтам і выкладчыкам навучальных устаноў будзем выдаваць спецыяльную штогадовую прэмію імя Аркадзя Куляшова за дасягненні ў галіне беларускай мовы і літаратуры. А на творчым конкурсе імя Максіма Гарэцкага плануем увесці намінацыю “Лепшы беларускамоўны журналісцкі твор”.
Ірына БАБІЧ, “БН” 

←Театральный зал появится в Несвижском замке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика