5 хвілін славы

Источник материала:  
18.02.2010 16:54 — Новости Общества

Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў атрымаюць да 5 хвілін бясплатнага эфіру на радыё.

Пра гэта паведаміў сёння сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік на пасяджэнні ЦВК.

«Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў абласнога і базавага ўзроўняў атрымаюць па адным бясплатным выступленнт па мясцовым радыёвяшчальным СМІ працягласцю да 5 хвілін», — сказаў Мікалай Лазавік.

Кандыдаты ў дэпутаты Мінскага гарадскога і абласнога савета дэпутатаў змогуць выступіць на радыёстанцыі «Сталіца», а кандыдаты ў дэпутаты іншых абласных саветаў скарыстаюцца эфірам абласных тэлерадыёкампаній. Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў базавага ўзроўню выступяць у праграмах раённага або гарадскога радыё.

Кіраўніцтва радыёвяшчальных СМІ павінна падаць у выбаркамы агульны ліміт часу для кандыдатаў, а выбаркамы ў ваю чаргу па выніках жараб’ёўкі вызначаць час і дату эфіру.

Мікалай Лазавік адзначыў, што кожны з дэпутатаў самастойна вызначае змест свайго выступу.

←Сами мы не местные, или языковой эксперимент TUT

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика