На два гады за паўцаны. Мінскія прадпрымальнікі атрымаюць ільготныя крэдыты пад 11 працэнтаў гадавых

Источник материала:  

Яшчэ больш сталічных прадпрымальнікаў змогуць атрымаць ільготныя крэдыты на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў. Летась два банкі пры падтрымцы Мінгарвыканкама выдалі каля 50 крэдытаў. Сёлета колькасць банкаў павялічылася да васьмі, а агульны бюджэт перавысіць 19 мільярдаў, альбо амаль што ў дзесяць разоў больш, чым у мінулым годзе.Як паведаміў “НГ” начальнік упраўлення прадпрымальніцтва Мінгарвыканкама Аляксандр Каліноўскі, крэдыты будуць выдавацца на тэрмін да двух гадоў у памеры да 500 мільёнаў рублёў. Аднак найбольш папулярнымі, прагназуе ён на падставе леташняга вопыту, могуць стаць пазыкі па 80—100 мільёнаў.Стаўка па такіх крэдытах будзе разлічвацца па формуле: стаўка рэфінансавання Нацбанка мінус 2 працэнтныя пункты. На сёння гэта 11 працэнтаў гадавых, што, прынамсі, удвая танней за звычайныя прапановы банкаў.Зразумела, жадаючых пазычыць грошы на такіх умовах можа быць шмат. У сталіцы каля 39 тысяч юрыдычных асоб недзяржаўнай формы ўласнасці, а таксама звыш 70 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў.Аднак прэтэндаваць на атрыманне дзяржпадтрымкі змогуць толькі тыя, хто гатовы рэалізаваць інвестыцыйны праект, скіраваны на імпартазамяшчэнне, і стварыць новыя  працоўныя  месцы.  “Бу-дзем улічваць і сярэдні ўзровень зарплаты”, — дадаў Аляксандр Каліноўскі. Калі дзесьці работнікі афіцыйна атрымліваюць толькі 300—400 тысяч рублёў за месяц, то ў Мінгарвыканкама будзе падстава прааналізаваць, ці “празрыста” працуе гэты суб’ект прадпрымальніцтва.

←От изменения сроков сумма не меняется. Индивидуальные предприниматели смогут уплачивать страховые взносы ежегодно, а не раз в квартал. Это предусмотрено Указом Президента Беларуси № 64

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика