ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Суд прыпынiў рашэнне ўкраiнскай ЦВК аб перамозе Януковiча

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙВышэйшы адмiнiстрацыйны суд Украiны часова прыпынiў дзеянне рашэння Цэнтральнай выбарчай камiсii аб перамозе ў другiм туры прэзiдэнцкiх выбараў Вiктара Януковiча. Гэтая мера прынятая ў забеспячэнне iска, якi ў аўторак з боем даставiла супернiца Януковiча, прэм'ер-мiнiстр Юлiя Цiмашэнка.

Такiм чынам, да прыняцця Вышэйшым адмiнiстрацыйным судом Украiны рашэння аб законнасцi вынiкаў выбараў Вiктар Януковiч не можа лiчыць сябе абраным прэзiдэнтам. Цiмашэнка патрабуе прызнаць рашэнне ЦВК незаконным. На разгляд iска вылучана два днi. Хутчэй за ўсё, пасяджэнне будзе праходзiць у адкрытым рэжыме, з удзелам прэсы. Напярэдаднi дзейны кiраўнiк дзяржавы заявiў аб яго публiчнасцi.

Грузiя патрабуе ў Расii 40 млрд долараў

Грузiнскiя ўлады збiраюцца звярнуцца ў мiжнародныя суды з iскам супраць Расii. Тбiлiсi хоча запатрабаваць ад РФ кампенсацыi ў некалькi дзясяткаў млрд долараў за той урон, якi, паводле меркавання грузiнскага боку, нанесла Расiя сваiмi дзеяннямi ў Абхазii i Паўднёвай Асецii з пачатку 1990-х гадоў.

Акрамя непасрэдных стратаў, панесеных краiнай падчас ваенных дзеянняў, Грузiя ўказвае на ўскосныя страты ў эканамiчным развiццi краiны. Улады краiны працягваюць настойваць, што менавiта Расiя вiнаватая ў жнiвеньскiх падзеях на Каўказе, а таксама ў правакаваннi грузiна-абхазскага i грузiна-асяцiнскага канфлiктаў пасля распаду СССР.

У Расii часцей садзяць тых, хто дае, а не бярэ хабар

Барацьба з карупцыяй прывяла да нечаканага вынiку: даваць хабар стала небяспечней, чым браць. Паводле звестак Вярхоўнага суда Расii, летась было асуджана больш за 3000 чалавек за тое, што камусьцi давалi хабар. Самiх хабарнiкаў судзiлi радзей — асуджана 2300 чалавек, прычым пераважная большасць з iх пакараныя за iсную дробязь.

Кожны дзясяты з асуджаных хабарнiкаў узяў менш за 500 рублёў. Амаль трэць карупцыянераў бралi ад 500 да 3000 рублёў. Прысудаў, калi ў дыпламаце ляжала больш за мiльён рублёў, было ўсяго паўтара працэнта ад усiх "хабарных" спраў.

Паводле меркавання праваабаронцаў, барацьбiты з карупцыяй бяруць самы нiзавы i неабаронены пласт карумпаванага насельнiцтва. У тым лiку нiжэйшых чыноўнiкаў, выкладчыкаў, якiя гандлююць "пяцёркамi", або карысталюбных медыкаў.

Большасць амерыканцаў расчаравалася ў Абаме

Больш за палову амерыканцаў — 52 % — лiчаць, што прэзiдэнт ЗША Барак Абама не заслугоўвае перавыбрання на другi тэрмiн у 2012 годзе. Такiя звесткi апытання, праведзенага 12—15 лютага тэлекампанiяй СNN.

Яшчэ 44 % апытаных гатовыя падтрымаць прэзiдэнта праз два з паловай гады. 4 % свайго меркавання не выказалi. Амерыканцаў, гатовых прагаласаваць за Абаму яшчэ раз, некалькi менш, чым тых, хто ў цэлым яго падтрымлiвае. У прэзiдэнта аказалася 49 % прыхiльнiкаў i 50 % працiўнiкаў. Адзiн з заканадаўцаў, сенатар-дэмакрат ад Коннэкцiкута Крыс Дод, упэўнены, што Абама ў 2012 годзе будзе пераабраны пераважнай большасцю галасоў. Але прэзiдэнт сутыкаецца з iмiджавай праблемай. Толькi 4 % амерыканцаў адносяць сябе да вышэйшага класа. Але пры гэтым 45% адносяць да яго прэзiдэнта, 42 % лiчаць, што ён падтрымлiвае iнтарэсы сярэдняга класа i толькi 12 % — iнтарэсы працоўнага класа.

Самыя бескарысныя — яйкарэзкi i мужы

Рэйтынг самых бескарысных набыткаў, складзены па вынiках апытання SuperJob.Ru, узначалiлi кухонныя прылады. Шэсць працэнтаў удзельнiкаў апытання заявiлi, што самай бессэнсоўнай з зробленых iмi пакупак яны лiчаць яйкарэзку, прыбор для фандзю, тарку, шэйкер або параварку, купленую пад уплывам рэкламы.

Другое месца ў спiсе бескарысных набыткаў расiян падзялiлi родныя i знаёмыя i непатрэбныя прадметы адзення. Чатыры працэнты ўдзельнiкаў апытання палiчылi бескарыснымi мужоў, жонак, цешчаў, начальнiкаў, палюбоўнiкаў i дзяўчат. Па два працэнты апытаных назвалi самым бессэнсоўным набыццём аўтамабiль, хатнi спартыўны трэнажор, хатнiх жывёл (так, у адказах фiгуруе "джунгарскi хамяк, якi кусаецца"), мабiльныя тэлефоны i прыстасаваннi для догляду знешнасцi. У апытаннi ўзялi ўдзел 2 тысячы жыхароў Расii, старэйшых за 18 гадоў.

←Урожай бумажных полей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика