З-за Някляева ў барысаўскай школе ўчынілі «эпідэмію грыпу»

Источник материала:  
З-за Някляева ў барысаўскай школе ўчынілі «эпідэмію грыпу»

16 лютага ў адной з барысаўскіх школ планавалася сустрэча дзяцей з вядомым беларускім паэтам Уладзімірам Някляевым, аднак яе нечакана адмянілі.

У апошні момант Уладзіміру Някляеву было паведамлена аб закрыцці навучальнай установы на каранцін... з-за грыпу. Пры гэтым заняткі ў школе праходзілі па звычайным раскладзе.

Як стала вядома, учора раніцай мерапрыемства было забаронена з ініцыятывы чыноўнікаў райвыканкаму.

«Не магу сказаць, што здзіўлены... Такія «інцыдэнты» адбываюцца не ўпершыню. Я гэта звязваю з супрацьстаяннем паміж афіцыйным Саюзам пісьменнікаў і літаратарамі з альтэрнатыўнага Саюза. Афіцыйнаму патрэбна такая «барацьба», каб паказаць, што яны штосьці робяць», - сказаў Уладзімір Някляеў.

«Такая ў нас краіна, на жаль, - дадаў паэт. - Такая ідэалогія: усе хто не ў гэтай ідэалогіі - значыць, ворагі. Я - вораг, які можа сваімі прамовамі «разбэсціць» неакрэплыя душы».

Уладзімір Някляеў адзначае, што прызвычаіўся да падобных сітуацый.

«Я ўжо звыкся і гатовы маральна да такога. А вось як было дырэктару школы тэлефанаваць мне і казаць, што сустрэчы не будзе? Казаць, што школу раптам закрылі на каранцін з-за грыпу? Гэта ж якое прыніжэнне чалавек адчуваў... Што за краіна такая, калі трэба хлусіць, адчуваць прыніжэнне з-за таго, что хтосьці за нас вырашае чаму быць, а што забараніць?», -- сказаў Някляеў.

←Получить онлайн-информацию о ситуации на дорогах Минска помогут камеры видеонаблюдения, установленные на самых оживленных пересечениях столицы.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика