Дэлегацыя Еўрапарламента наведае Беларусь 26—27 лютага
Візіт у Беларусь дэлегацыі дэпутатаў Еўрапейскага парламента з мэтай кансультацый па пытанні фармату ўдзелу Беларусі ў парламенцкім вымярэнні «Усходняга партнёрства» (ЕЎРАНЕСТ) запланаваны на 26‑27 лютага.
Пра гэта паведаміў супрацоўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі і Украіне Рамунас Янушаўскас.
«Плануецца, што гэта будзе дэлегацыя з чатырох парламентарыяў. Абмяркоўваецца магчымасць сустрэч дэлегатаў з прадстаўнікамі МЗС Беларусі, членамі Нацыянальнага сходу, а таксама прадстаўнікамі палітычных партый і недзяржаўных аб’яднанняў», — расказаў дыпламат. Ён растлумачыў, што фармат сустрэч удакладняецца: «Цяпер мы чакаем дэталёвай рэакцыі беларускага боку».
Кожны з удзельнікаў дэлегацыі будзе прадстаўляць адну з асноўных фракцый Еўрапарламента: правацэнтрыстаў, лібералаў, сацыял‑дэмакратаў і «зялёных».