Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі накіраваў ліст кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў справе сытуацыі вакол СПБ.Пра гэта паведаміў Польскаму прэсаваму агенцтву (PAP) кіраўнік канцылярыі польскага прэзыдэнта Ўладзіслаў Стасяк.
Паводле ягоных словаў, у лісьце Качынські зьвяртаецца да Лукашэнкі з просьбай “асабіста зацікавіцца сытуацыяй польскай меншасьці ў Беларусі”.