Панамароў падтрымаў арыштаваных сяброў апальнага Саюза палякаў + фота
16.02.2010 17:31
—
Новости Общества
Дзень Салідарнасці Сяргей Панамароў з Клецка адзначыў вывешваннем бел-чырвона-белага сцяга над уласным жытлом і раздачай свежага нумара незалежнага бюлетэня «Бойкі Клецак». Газету атрымалі мясцовыя чыноўнікі, наведнікі афіцыйных установаў, каля 50 асобнікаў разабралі лекары і медперсанал Клецкай цэнтральнай райбальніцы. Як патлумачыў Сяргей Панамароў, сённяшняе вывешванне сцяга ён прысвяціў у тым ліку і ў знак падтрымкі арыштаваных сяброў апальнага Саюза палякаў.