17 лютага ў каталікоў распачынаецца Вялікі пост

Источник материала:  
17 лютага ў каталікоў распачынаецца Вялікі пост17 лютага, у Папяльцовую сераду, у Каталіцкім Касцёле распачынаецца 40-дзённы Вялікі пост. У першы дзень посту вернікі ўстрымліваюцца ад ужывання мясных страваў, а асобы ва ўзросце ад 14 да 60 гадоў, якія не маюць цяжкіх хваробаў, заахвочваюцца да сціслага посту.У Папяльцовую сераду вернікі прымаюць удзел у святой Імшы, падчас якой адбываецца пасыпанне галоў попелам, што сімвалізуе часовае прабыванне чалавека на гэтай зямлі, яго грэшнасць і слабасць.

Падчас пасыпання галоваў попелам ад спаленых вербачак з мінулага года святар кажа: «Кайцеся і верце ў Евангелле». Як адзначае Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у сваім пасланні на Вялікі пост 2010 года, «навяртанне да Хрыста і вера ў Евангелле азначаюць менавіта гэта: выйсці з ілюзіі самадастатковасці для таго, каб адкрыць і прыняць сваю патрэбу — патрэбу ў бліжніх і Богу, патрэбу Яго прабачэння».

Перажыванне Вялікага посту — гэта малітва, пост і міласціна. У гэты перыяд цэлебруюцца набажэнствы на ўшанаванне Мукі Пана — Песні жальбы і Крыжовы шлях, — якія ўтрымліваюць разважанні пра пакутную смерць Збаўцы, што спрыяе духу пакаяння.

«Вялікі пост — гэта час нашага навяртання, — адзначае Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у сёлетнім пасланні на Вялікі пост. — Касцёл заклікае ўважліва ў святле Духа Святога паглядзець на сябе, каб лепш разгледзець і паглыбіць наш унутраны свет, у якім увесь час адбываецца барацьба паміж дабром і злом».

Менавіта таму пост мае на ўвазе не толькі цялесныя адрачэнні (умеркаванасць у ежы, адмаўленне ад шкодных звычак, устрыманне ад удзелу ў забавах), але найперш працу над сабой і ўласнымі недахопамі.

Важны акцэнт у перыяд Вялікага посту Каталіцкі Касцёл робіць на велікодную споведзь. Паводле аднаго з касцёльных наказаў, вернік павінен прынамсі раз у год прыступіць да сакрамэнту пакаяння. Да велікоднай споведзі можна прыступіць у перыяд з Папяльцовай серады да ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, якая адзначаецца ў 50-ы дзень пасля Вялікадня.
←Общественная экспертиза белорусской АЭС негативно оценила проект

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика