Штрафны рэфлекс. Ці знікнуць са сталічных вуліц гандляры-нелегалы?

Источник материала:  

З 23 лютага ў Мінску плануецца ўзмацніць барацьбу з грамадзянамі, якія займаюцца незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Дадатковым важкім “аргументам” стануць штрафы, памер якіх з гэтага дня вырасце ў некалькі разоў.Цяпер, як патлумачыў БелТА начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Віктар Дашкевіч, пры паўторным выяўленні факта, напрыклад, нелегальнага гандлю парушальніку могуць выпісаць штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь (да 1 мільёна 750 тысяч рублёў) і канфіскаваць атрыманы даход. А вось пасля “мужчынскага” дня санкцыі будуць больш жорсткімі: кожны гандляр-нелегал рызыкуе страціць да 100 базавых велічынь (цяпер гэта 3,5 мільёна рублёў), а таксама ўвесь “шэры” тавар.Сталічныя ўлады ўжо вызначылі магчымыя напрамкі рэйдаў. Вопыт мінулых гадоў падказвае: найбольш прыцягальнымі для вулічнага гандлю з’яўляюцца пляцоўкі ля вялікіх магазінаў, падземных пераходаў, станцый метро.Летась прадстаўнікі МНС у сталіцы правялі каля 3 тысяч праверак, па выніках якіх склалі прыкладна паўтысячы пратаколаў на гандляроў-нелегалаў. Незарэгістраваная прадпрымальніцкая дзейнасць абышлася парушальнікам дорага: “шэрыя” гандляры страцілі звыш 112 мільёнаў рублёў.Між тым, як адзначаюць у МНС, у цэлым па Беларусі ў апошні час усё больш прад-прымальнікаў выходзяць з ценю. Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў і малых прадпрыемстваў вырасла ўжо да 300 тысяч. Летась ад іх паступіла ў бюджэт каля 6 трыльёнаў рублёў, што складае прыкладна 16 працэнтаў даходнай часткі бюджэту.

←Главный ресурс. В вопросах транзита углеводородов и электроэнергии Беларусь будет максимально учитывать свои интересы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика