Анатоля Лябедзьку выпусцілі з пастарунка ў Валожыне
15.02.2010 23:09
—
Новости Общества
Кіраўніка АГП Анатоля Лябедзьку выпусцілі ўвечары з Валожынскага РАУС, дзе ён знаходзіўся з 10.30 раніцы.
На яго складзены адміністрацыйны пратакол нібы за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства ля будынка Валожынскага раённага суда, дзе праходзіў суд па пазове афіцыйнага Саюзу палякаў да дырэктара Дому польскага ў Івянцы Тэрэсы Собаль.