Юшчанка папрасіў Лукашэнку садзейнічаць вырашэнню лёсу ўкраінскіх маракоў у Венесуэле

Источник материала:  
15.02.2010 23:28 — Новости Общества

паведаміў 15 лютага міністр замежных спраў Украіны Пётр Парашэнка, словы якога прыводзіць украінскі рэсурс «Левы бераг».

Паводле слоў міністра, Юшчанка звярнуўся да Лукашэнкі па просьбе МЗС Украіны, «каб мы паклапаціліся аб лёсе гэтых маракоў і ў выпадку іх невінаватасці забяспечылі хуткае вяртанне дадому».

Два ўкраінскія маракі — капітан судна «Бі Атлантык» Уладзімір Усціменка з Адэсы і яго памочнік Юрый Датчанка з Херсона — больш за два гады знаходзяцца пад хатнім арыштам у Венесуэле.

13 жніўня 2007 года маракі былі арыштаваныя, бо пад іх суднам на глыбіні васьмі метраў паліцыя знайшла 125 кілаграмаў какаіну.

Як паведамлялася раней, 15 лютага адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі і Юшчанкі.

«Падчас размовы кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі комплекс пытанняў двухбаковых беларуска-ўкраінскіх адносін, а таксама актуальную тэматыку міжнароднага парадку дня», — гаварылася ў паведамленні прэс-службы беларускага кіраўніка.уць спынены.

←Качыньскі напіша Лукашэнку ліст

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика