Лябедзьку пакуль не адпусцілі

Источник материала:  
15.02.2010 17:47 — Новости Общества

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька дагэтуль знаходзіцца ў Валожынскім РАУС.

Лідэр АГП быў затрыманы каля тэрыторыі ваеннай часці, дзе праходзіць суд над дырэктарам Дома польскага ў Івянцы Тэрэсай Собаль. Ёй інкрымінуюць незаконны захоп Дома польскага. Лябедзька фатаграфаваў на мабільны тэлефон дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія не дапускалі на тэрыторыю часці актывістаў неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі (СПБ). Палітыка прывезлі ў Валожынскі РАУС.

Як паведаміў кіраўнік выканкама АГП Ігар Шынкарык, каля паўгадзіны таму Лябедзька патэлефанаваў сваім сваякам у Мінск. Ён паведаміў, што яго затрымалі ў 10.30. Паводле яго слоў, яго не адпусцілі праз тры гадзіны, адведзеныя законам для ўстанаўлення асобы. Дабіцца званка сваякам ён змог толькі пасля таго, як у РАУС прыехаў прадстаўнік пракуратуры. Што яму інкрымінуюць, Лябедька паведаміць не паспеў.

←16 февраля TUT.BY обилечивает

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика