Дырэктар Інстытута мовазнаўства TUT! Пытайцеся!
15.02.2010 16:49
—
Новости Общества
18 лютага TUT.BY пачынае падрыхтоўку да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. У яе межах з 10 да 11 гадзін у чацвер пройдзе онлайн-канферэнцыя з дырэктарам Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя Я. Коласа, доктарам філалагічных навук, прафесарам Аляксандрам Лукашанцам.
Як развіваецца беларуская мова ў Беларусі? Як дасягнуць сапраўднага двухмоўя, гарантаванага Канстытуцыяй? Ці варта лічыць пераклад вайсковых статутаў на беларускую істотным крокам на шляху да беларусізацыі краіны? Што чакае родную мову ў будучыні? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукаем у часе онлайн-канферэнцыі з Аляксандрам Лукашанцам.
Вашыя пытанні да дырэктара Інстытута мовазнаўства пакідайце TUT ці накіроўвайце ў студыйныя камунікатары ICQ 470659469 ці ў Skype radiotutby.
Адказы слухайце і глядзіце ў прамым эфіры ў чацвер, 18 лютага, з 10 да 11 гадзін.