Затрыманні на Дзень святога Валянціна
14.02.2010 17:03
—
Новости Общества
На Плошчы Якуба Коласа ў Мінску а 16‑й затрымалі актывістаў Моладзі БНФ Андруся Крэчку, Паўла Чудука, Антона Койпіша і Дзяніс Кобрусева.
Маладыя людзі раздавалі валянцінкі. На адным баку было намаляванае сардэчка, на другім — напісаны верш Вінцэнта Дуніна‑Марцінкевіча «Трэба любіць».
На гэты момант затрыманыя знаходзяцца ў міліцыі метрапалітэна.
***
А 18‑й у Мінску мае прайсці традыцыйная акцыя, што ладзіцца Маладым фронтам. Маладыя людзі збіраюцца прайсці ад Пляцу Волі да Плошчы Незалежнасці